Tamarix tetrandra
Tamarix tetrandra | |||||||||||||||
Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||
|
Tamarix tetrandra — від раслін роду Грабеншчык (Tamarix) сямейства тамарыксавыя (Tamaricaceae).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Відавы эпітэт азначае чатырохтычынкавы[3].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Tamarix tetrandra
|
Зверху ўніз.
Галіна з кветкамі. Кара |
Куст ці невялікае дрэва вышынёй 3-6 метраў вышыні з прамымі пабегамі чорнага колеру, пакрытымі па ўсёй даўжыні чаргова размешчаным лісцем з вострай верхавінкай і гладкім краем[4].
Кветкі абодваполыя, памерам 3-6 см з актынаморфным 5-пялёсткавым калякветнікам белага ці ружовага[4] з’яўляюцца ў красавіку-маі[5]. Кветкі распускаюцца раней лісця і пакрываюць усю даўжыню леташніх парасткаў.
Плод — шматнасенная каробачка памерам 3-5 мм[4][6] . Плоданасіць у ліпені-жніўні.
Расліну часам блытаюць з блізкім відам Tamarix parviflora[7].
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Родам з Паўднёва-Усходняй Еўропы, Турцыі, Балгарыі, Малдовы і Крыму. Таксама расце ў Паўднёвым і Усходнім Закаўказзі, Цэнтральнай Азіі (Паміра-Алай, Капетдаг, Бадхыз ), Іраку, Іране і Афганістане.)
Гэта расліна асабліва звязана з прыбярэжнымі раёнамі ва ўмераным клімаце, але таксама можа быць вырашчана ў глыб сушы ў сонечных месцах, абароненых ад зімовых вятроў. Расце ўздоўж ручаёў, рэк і каналаў. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, эўтроф[8].
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна[4]. У гэтай якасці атрымала прэмію «Award of Garden Merit » ад Каралеўскага садоўніцкага таварыства[3].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б RHS Plant Selector - Tamarix tetrandra . Праверана 5 June 2013.(недаступная спасылка)
- ↑ а б в г Tamarix tetrandra: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ RHS A-Z encyclopedia of garden plants. United Kingdom: Dorling Kindersley. 2008. p. 1136. ISBN 1405332964.
- ↑ Tamaryšek čtyřmužný (Tamarix tetrandra).
{{cite book}}
: Невядомы параметр|access=
ігнараваны (прапануецца|access-date=
) (даведка) - ↑ Obrazový opravník obecně oblíbených omylů 1.: Tamaryšky.
{{cite book}}
: Невядомы параметр|access=
ігнараваны (прапануецца|access-date=
) (даведка) - ↑ ребенщик четырёхтычинковый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Деревья и кустарники СССР. т. 4. 1958
- Флора Азербайджана. т. 6. 1955
- Azərbaycanın ağac və kolları. I cild. 1961
- Azərbaycanın «Qırmızı» və "Yaşıl Кitabları"na tövsiyə olunan bitki və bitki formasiyaları. 1996
- Azərbaycan florasının konspekti. I—III cildlər. 2005; 2006; 2008
- «Azərbaycanın Nadir Ağac və kol bitkiləri», Bakı: «Elm», 2014, 380 səh.
- «Azərbaycan dendraflorasi» I cild, Baki, «Elm», 2011, 312 səh.
- Tofiq Məmmədov , Elman İsgəndər, Tariyel Talıbov. «Azərbaycanın Nadir Ağac və kol bitkiləri», Bakı: «Elm», 2014, 380 səh.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Tamarix tetrandra: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)